29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціла дзве пазіцыі ў сусветным металургічным рэйтынгу

Беларусь страціла дзве пазіцыі ў сусветным металургічным рэйтынгу

Паводле вынікаў 2015 года беларускія металургі вырабілі 2,5 млн тон прадукцыі і занялі ў сусветным рэйтынгу 41 месца.

Годам раней з такім жа паказчыкам беларуская металургія была на 39-м месцы.

Паводле падлікаў World Steel Association, у 2015 годзе ў параўнанні з папярэднім перыядам вытворчасць металу ў свеце ўпала з 1669,9 млн тон да 1620,9 млн тонаў, паведамляе ej.by. Знізілі аб'ёмы чатыры з пяці найбуйнейшых вытворцаў сталі краін. У 2015 годзе аб'ёмы ўпалі ў Кітаі (803, 8 млн тон), Японіі (105,2 млн), ЗША (78,8 млн) і Расеі (70,9 млн). Вытворчасць вырасла толькі ў Індыі (89,4 млн).

Украіна летась заняла 10-е месца з аб'ёмам 23 млн тон, Польшча - 19-е (9,2 млн) і Казахстан - 35-е (3,9 млн).

У топ-10 найбуйнейшых кампаній-вытворцаў летась увайшлі ArcelorMittal (97,14 млн тон), Hesteel Group (47,75 млн), NSSMC (46,37 млн), POSCO (41,97 млн), Baosteel Group (34,94 млн), Shagang Group (34,21 млн), Ansteel Group (32,50 млн), JFE Steel Corporation (29,83 млн), Shougang Group (28,55 млн) і Tata Steel Group (26,31 млн).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках