2 траўня 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні дзіця правалілася ў незачынены калодзеж глыбінёй 8 метраў

1

Бацька хлопчыка спусціўся ўніз, але выбрацца на паверхню разам з сынам не змог.

Чыясьці халатнасць ледзь не прывяла да трагедыі ў Горадні. На вуліцы Кабяка шасцігадовае дзіця падчас гульні не заўважыла адкрыты каналізацыйны калодзеж і правалілася ў яго. Бацька хлопчыка спусціўся ўніз, але выбрацца на паверхню разам з сынам не змог. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі МНС.

Глыбіня незачыненага калодзежа складае 8 метраў. Пры падзенні дзіця затрымалася ў месцы звужэння кольцаў на глыбіні 5 метраў, што змякчыла ўдар, паведаміла прэс-служба МНС.

«Пры дапамозе выратавальнай вяроўкі і пояса пажарнага-выратавальніка бацька з сынам былі вынятыя з калодзежа, дзіця перададзенае брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам «ранкі, ўдары» дзіця шпіталізаванае, стан сярэдняй ступені цяжкасці», - адзначылі ратавальнікі.

Побач з адкрытым люкам знаходзілася бетонная накрыўка. Работнікі МНС перасунулі яе на патрэбнае месца.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках