2 траўня 2024, Чацвер, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сесіі МАП разгледзяць беларускае пытанне

3
На сесіі МАП разгледзяць беларускае пытанне

У Жэневе 30 траўня пачынае працу 105-я сесія, на якой зноў будзе разгледжанае пытанне аб правах працоўных у Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, у спісе ўдзельнікаў канферэнцыі, апублікаваным на сайце Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), паказана, што пазіцыю Беларусі афіцыйна прадстаўляюць тры дэлегацыі. Гэта ўрадавая дэлегацыя на чале з міністркай працы і сацыяльнай абароны Марыянай Шчоткінай, дэлегацыя наймальнікаў і працадаўцаў на чале са старшынём Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП» Анатолем Харлапам, а таксама дэлегацыя працоўных на чале са старшынём Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

Варта адзначыць, што прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў традыцыйна не ўключаны ў склад афіцыйнай дэлегацыі ад працоўных Беларусі. Лідар Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук удзельнічае ў канферэнцыі на правах віцэ-старшыні Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

На пасяджэнні камітэта паводле нормаў і стандартаў МАП, якое запланавана на 1 чэрвеня, будзе разгледжана пытанне аб сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. У адрозненне ад папярэдніх гадоў, на цяперашняй сесіі канферэнцыі «беларускае пытанне» будзе тычыцца праблемы выканання канвенцыі №29, якая абвяшчае недапушчальнасць прымусовай працы.

Падставай для таго, каб разглядаць сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце прымусовай працы, сталі дэкрэты прэзідэнта №29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных стасункаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны», №9 «Аб дадатковых мерах у развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці», №5 «Пра ўзмацненне патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» і №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Камісія таксама разгледзіць той факт, што беларускі ўрад мае намер замацаваць практыку заключэння тэрміновых дамоваў у Працоўным кодэксе.

На папярэдняй сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў 2015 годзе Беларусь упершыню за некалькі гадоў не ўключылі ў спецыяльны параграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы працоўных і прафсаюзаў. Тым не менш МАП запатрабавала ад беларускага ўраду выканаць да пачатку 105-й сесіі канферэнцыі ўсе, што засталіся рэкамендацыі камісіі па расследаванні ад 2004 года ў паляпшэнні сітуацыі з правамі працоўных і прафсаюзаў.

Праца 105-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы будзе доўжыцца да 11 чэрвеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках