16 красавiка 2024, aўторак, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна зорка Галівуда прыехала на Данбас

5

Пасол добрай волі UNICEF, галівудская зорка Эшлі Джад пабывала ў Краматорску з трохдзённым візітам.

Аб прыбыцці актрысы Эшлі Джад паведамляе liga.net, са спасылкай на Усходні праект.

«Яна камунікавала з перасяленцамі, праводзіла майстар-клас, рабіла сэлфі і размаўляла з гараджанамі», - распавяла дырэктарка адной з мясцовых арт-кавярні.

«Яна вельмі цудоўная, ходзіць басанож ўсюды, не толькі па зямлі, але і па ўмоўна чыстай падлозе ўнутры памяшканняў, лёгка згаджаецца на сэлфі з усімі і камунікацыю, поўная адсутнасць пафасу, ела седзячы па-турэцку на зямлі ў адным з Краматорскім двары, усміхаючыся людзям, што праходзілі міма, і вітаючы іх «Hello, I'm Ashley», - пракаментавала візіт зоркі адміністратарка ўстановы.

Таксама Эшлі правяла майстар-клас па ёзе, прама ў цэнтры горада.

Адзначым, што Джад найбольш вядомая ў галоўных ролях у кінафільмах «Цалуючы дзяўчат», «Падвойны пралік», «Асоба цяжкія злачынствы» і «Амнезія».

27 красавіка стала вядома, што вядомы галівудскі актор Арланда Блум прыехаў на падкантрольную Украіне тэрыторыю Данбаса як пасол добрай волі ЮНІСЕФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках