24 красавiка 2024, Серада, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеў: Еўропа можа паддацца Расеі, прыпыніўшы санкцыі

Джамілеў: Еўропа можа паддацца Расеі, прыпыніўшы санкцыі
Мустафа Джамілеў
ФОТА: UN.ORG

Еўразвяз можа аслабіць санкцыі супраць Расеі, адзіны механізм эфектыўнага супрацьстаяння расейскай акупацыі.

Пра гэта лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў заявіў падчас міжнароднага моладзевага форуму «Будучыня Крыма».

- Пытанне санкцый вызначанае, але ёсць магчымасць таго, што санкцыі могуць быць паслабленыя... Пасля акупацыі Крыма мне давялося зрабіць больш за 60 замежных паездак, каб растлумачыць сусветнай супольнасці пра важнасць ужывання рашучых захадаў, - сказаў Джамілеў.

Як паведамляе карэспандэнт QHA, ён удакладніў, што для Украіны ваенны шлях развязання праблемы з'яўляецца непрымальным.

Са словаў Джамілева, дэлегацыя Меджліса крымскіх татараў стала ўзнімае пытанне аб аб'яднанні санкцый, бо ў Менскіх пагадненнях няма пункта акупацыі Крыма.

- Расея растаптала ўсе міжнародныя дамовы і прынцыпы міжнароднага права. Ужо пасля расейска-грузінскай вайны можна было выказаць здагадку, што сусед у нас неадэкватны. Ёсць такая прыкмета, што калі раздаюць расейскія пашпарты, пасля ідуць расейскія танкі, - адзначыў лідар крымскіх татараў.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас тэлефоннай размовы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам адзначыў неабходнасць узмацнення санкцый супраць Расейскай Федэрацыі за сістэмныя парушэнні правоў крымскіх татараў у акупаваным Крыме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках