2 траўня 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Дынама»: Заробак Адамовічу падняць не можам

Гендырэктар «Дынама»: Заробак Адамовічу падняць не можам
Алім Селімаў

Алім Селімаў распавёў пра перспектывы Нянада Адамовіча застацца ў камандзе.

- Сканчаецца кантракт у Нянада Адамовіча. Ёсць магчымасць таго, што ён прадоўжыць кар'еру ў «Дынама»?

- З Нянадам будзем размаўляць. Ёсць пэўныя пытанні, але мы будзем гаварыць. Не ведаю, ці пагодзіцца ён застацца ў «Дынама», бо на павышэнне заробку мы дакладна не пойдзем. Адам - добры хлопец, яго любяць нашы заўзятары. Але трэба быць не толькі добрым хлопцам у жыцці, але яшчэ і паказваць добрую гульню на полі. Я ведаю Адамовіча, мы размаўлялі з ім не раз - ён сапраўды добры чалавек, але нам таксама патрэбны і вынік. Ёсць і маладыя хлопцы на ягоныя пазіцыі, якіх мы будзем разглядаць. Усё ж такі, хацелася б, каб менавіта наша моладзь, нашы выхаванцы гулялі. А сёння іх дзеянні хацелася б адзначыць добрым словам. Ёсць у нас таленавітыя хлопцы. А легіянеры павінны быць мацнейшымі. Проста так запрашаць кагосьці з-за мяжы мы не будзем, навошта клікаць сюды каго-небудзь, хто не гуляе цяпер там, дзе ён выступае? А гуляць за невялікі заробак, натуральна, ніхто не захоча. Будзем рыхтаваць сваіх выхаванцаў, - распавёў генеральны дырэктар менскага «Дынама» Алім Селімаў, піша «Прессбол».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках