2 траўня 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чыце дзень горада скончыўся феерверкам пад кітайскую песню

14

Жыхароў Чыты абурыў салют пад песню "Я люблю Маньчжурыю".

Святкаванне дня горада ў Чыце 29 траўня скончылася салютам, які прайшоў пад кітайскую музыку - прынамсі, песню "Я люблю Маньчжурыю", паведамляе выданне "Забмедиа". У мэрыі Чыты патлумачылі, што феерверк быў падарункам Кітая, а музычнае суправаджэнне прыкладалася разам з ім.

"Гэта падарунак маньчжурскага боку нашаму гораду. І, вядома, гэта гучала пад музычную партытуру. Віншаванні бываюць розныя. Могуць карціну падарыць, а тут падарылі феерверк", - распавёў старшыня камітэта культуры адміністрацыі Чыты Мікалай Волкаў.

Маньчжурыя - гістарычная вобласць на паўночным усходзе Кітая, у якую ўваходзяць правінцыі Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін. Да 1858-1860 гадоў да Маньчжурыі таксама належалі тэрыторыі сучасных расейскіх рэгіёнаў - Прыамур'я і Прымор'я.

Чыта з'яўляецца сталіцай Забайкальскага краю Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках