2 траўня 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два рэкорды ўстанавілі беларускія плыўцы на адкрытым чэмпіянаце Славеніі

2
Два рэкорды ўстанавілі беларускія плыўцы на адкрытым чэмпіянаце Славеніі

Мужчынская нацыянальная каманда падчас падрыхтоўкі да летніх Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Славеніі.

Дыстанцыю 100 м брасам хутчэй за астатніх пераадолеў Ілля Шымановіч, які не толькі перамог у фінальным заплыве, але і абнавіў рэкорд Беларусі, ён цяпер роўны 1 хв 00,80 сек, паведамляе БелТА.

Ранейшае дасягненне таксама належала Шымановічу і было ўстаноўленае на красавіцкім чэмпіянаце краіны - 1 хв 00,88 сек.

Спартовец зрабіў адзін лішні грабок на фінішы і страціў некалькі доляй секунды, пакуль не змог атрымаць алімпійскую ліцэнзію катэгорыі «А», кваліфікацыйны час якой 1 хв 00,57 сек.

На дыстанцыі 50 м брасам беларус паказаў час 27,64 сек. Сур'ёзнага поспеху на турніры таксама дамаглася мужчынская нацыянальная каманда Беларусі ў камбінаванай эстафеце 4х100 м у складзе Мікіты Цмыга, Іллі Шымановіча, Яўгена Цуркіна і Антона Латкіна.

Каманда абнавіла рэкорд Беларусі, устаноўлены на красавіцкім чэмпіянаце ў Берасці, на 0,97 сек. - 3 хвіліны 35,77 сек. Мікіта Цмыг пераадолеў сваю частку дыстанцыі 100 м на спіне за 54,54 сек, Ілля Шымановіч 100 м брасам праплыў за 1 хв 00,48 сек.

Яўген Цуркін паказаў вынік на 100 м батэрфляем - 51,59 сек. Скончыў эстафету Антон Латкін, які пераадолеў 100 м вольным стылем за 49,16 сек. Квартэт выступаў без аднаго з лідараў - Паўла Санковіча, які трэніруецца паводле індывідуальнай праграмы ў ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках