27 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дыктатар Чада атрымаў пажыццёвы тэрмін

20
Былы дыктатар Чада атрымаў пажыццёвы тэрмін
ХІСЭН ХАБРЭ (злева)
ФОТА: AFP

Былы кіраўнік Чада Хісэн Хабрэ прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі за злачынствы супраць чалавечнасці.

У панядзелак, 30 траўня, спецыяльны трыбунал у Дакары прызнаў 73-гадовага дыктатара вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, згвалтаваннях і сексуальным рабстве, якія ён учыніў падчас свайго кіравання з 1982 да 1990 года, паведамляе «Нямецкая хваля».

Абарона Хабрэ адхіліла ўсе абвінавачанні. У адвакатаў ёсць 15 дзён, каб абскардзіць пастанову суддзяў.

Судовы працэс праходзіў выключна на тэрыторыі Сенегала, куды экс-прэзідэнт Чада збег пасля зрынання ягонага рэжыму ў 1990 годзе.

Гэта першы выпадак, калі былы кіраўнік афрыканскай дзяржавы паўстаў перад судом у іншай краіне.

Пры гэтым Хабрэ далі магчымасць аспрэчыць вынесены прысуд. Ён неаднаразова называў судовы працэс фарсам і раздзімаў вакол яго шуміху.

Падчас судовых слуханняў 20 ліпеня 2015 года былі апытаныя 93 ахвяры і 33 сведкі злачынстваў Хабрэ. Пры гэтым абвінавачванне заявіла, што валодае інфармацыяй аб больш чым 2000 пацярпелых ад рэжыму ў Чадзе.

У дакументах тайнай паліцыі, выяўленых пасля ўцёкаў Хабрэ з краіны, дэталёва апісаны звыш 1200 забойстваў, а таксама выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да больш за 12 300 ахвяр. Створаная ў Чадзе камісія ў выкрыцці злачынстваў часоў дыктатуры ўскладае на Хабрэ адказнасць за 40 000 забітых і зніклых без вестак людзей.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках