2 траўня 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя хоча вярнуць прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым

1
Міліцыя хоча вярнуць прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым
ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Актывіст звязвае гэта з выбарамі ў «палату прадстаўнікоў».

Міліцыя можа вярнуць прэвентыўны нагляд над актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагляд быў уведзены пасля вызвалення актывіста, а год таму яго скасавалі. Дарэчы, падчас нагляду Павел быў вымушаны з'ехаць з Менска ў Беразіно.

7 чэрвеня суд будзе вызначаць, ці вернуць нагляд над актывістам. Павел Вінаградаў звязвае гэта з выбарамі ў «палату прадстаўнікоў».

«Нагляд прызначаецца ў момант, калі блізка «парламенцкія выбары». Яны хочуць прызначыць нагляд на паўгода, але ў мяне гасіцца судзімасць 14 верасня. Таму трэба пратрымацца да 14 верасня», - паведаміў актывіст «Еўрарадыё».

Павел Вінаградаў быў асуджаны пасля Плошчы 19 снежня 2010 года. Калі ён зробіць тры правапарушэнні, якія прадугледжваюць адміністрацыйны арышт, яму могуць вярнуць нагляд.

Падчас прэвентыўнага нагляду чалавек павінен рэгулярна з'яўляцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю, на патрабаванне міліцыі даваць тлумачэнні. Пры даглядзе міліцыя можа без дазволу наведвацца ў жыллё таго, за кім устаноўлены нагляд. Суд можа прызначыць іншыя абмежаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках