2 траўня 2024, Чацвер, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі імкліва расце колькасць сем'яў, якія жывуць за мяжой беднасці

7
У Беларусі імкліва расце колькасць сем'яў, якія жывуць за мяжой беднасці

Нават афіцыйная статыстыка не можа схаваць збяднення насельніцтва.

У першым квартале колькасць сем'яў, якія жывуць за мяжой беднасці, зноў павялічылася. Калі на пачатак года малазабяспечаных хатніх гаспадарак было 147 179, то паводле вынікаў першага квартала іх колькасць перавысіла 151 тысячу, піша tut.by.

Паводле звестак Белстата, за рысай беднасці ў першым квартале выявіліся 3,9% ад агульнай колькасці хатніх гаспадарак краіны. Гэта сем'і, якія дазваляюць сабе за месяц суму меншую за бюджэт пражытачнага мінімуму (блізу 1,7 мільёна рублёў). Усяго ў Беларусі паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года налічваецца 3 мільёны 873 тысячы 139 хатніх гаспадарак.

Часцей за ўсё за мяжой беднасці выяўляюцца сем'і з дзецьмі да 18 гадоў: іх у 6,2 разы больш, чым сярод адзінокіх.

У першым квартале малазабяспечанымі былі 8,1% усіх сем'яў з дзецьмі да 18 гадоў. Сярод сем'яў без дзяцей жабракоў налічваецца 1,8%, а сярод сем'яў, якія складаюцца з аднаго чалавека, і зусім 1,3%.

Варта адзначыць, што ў параўнанні з чацвёртым кварталам колькасць малазабяспечаных сем'яў з дзецьмі павялічылася, а вось сярод адзінокіх, наадварот, зменшылася.

Больш за ўсё бедных традыцыйна ў Гомельскай вобласці (5,8%). Менш за ўсё малазабяспечаных ў Менску (толькі 1%).

Колькасць беднякоў у першым квартале вырасла ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Берасцейскай і Магілёўскай абласцей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках