29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адмовіцца ад доўгатэрміновых кантрактаў з Газпрамам

2
Польшча адмовіцца ад доўгатэрміновых кантрактаў з Газпрамам

Польшча плануе знізіць залежнасць ад расейскага газу.

Дзяржаўная газавая кампанія Польшчы PGNiG не мае намеру пралангіраваць доўгатэрміновы кантракт з Газпрамам на пастаўку расейскага газу. Пра гэта заявіў упаўнаважаны ўрада Польшчы ў пытаннях газавай і энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, паведамляе ria.ru.

«Мы будзем імкнуцца да сітуацыі, пры якой доўгатэрміновы кантракт сыдзе ў мінулае. Калі кошт расейскага газу будзе дастаткова канкурэнтаздольным, мы не выключаем магчымасці яго набыцця, але дакладна не ў рамках доўгатэрміновага пагаднення», - сказаў ён.

Тэрмін дзеяння кантракту, падпісанага ў 1996 годзе, мінае 2022 годзе. Паводле дамовы, Польшча набывае да 10,2 мільярда кубаметраў расейскага газу ў год. Асноўны аб'ём спажывання краіны складае амаль 15 мільярдаў кубаметраў.

Каб знізіць сваю залежнасць ад расейскага газу, Польшча пабудавала тэрмінал звадкаванага прыроднага газу і мае намер пабудаваць газаправод у Паўночнае мора. Будаўніцтва газаправода дазволіць Польшчы праз Данію і Балтыйскае мора атрымліваць рэсурс з Нарвегіі.

Раней паведамлялася, што пяць еўрапейскіх партнёраў у судовым парадку патрабуюць ад Газпрама перагледзець кошты на пастаўкі расейскага газу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках