Хацкевіч: Для хлопцаў без кантракту гульні за каманду павінны быць матывацыяй сябе паказаць
- 31.05.2016, 10:26
- 5,170
Галоўны трэнер каманды пракаментаваў сітуацыю з адсутнасцю працаўладкавання асобных гульцоў.
- Многія футбалісты каманды без клуба або ў падвешаным стане. Нядаўна з'явілася навіна, што Мартыновіч пакінуў «Урал».
- У Мартыновіча яшчэ год кантракту з «Краснадарам». Ужо 13 чысла ён павінен быць у карыстанні клуба. А вось Кісляк, Шытаў, Няхайчык без кантракту. Тыя ж гульні за каманду павінны быць і матывацыяй сябе паказаць. Вядома, хлопцаў гэта турбуе. Калі ты застаешся без каманды, прадказальнай будучыні няма. Гэта цяжка. Разумею іх. Галоўнае, каб да верасня гэта змянілася.
- Вы адзначалі фактар гледачоў перад матчам з паўночнымі ірландцамі. Як зараз?
- Мы гуляем супраць каманды спаборніка, а не супраць заўзятараў. Падтрымка тут заўсёды вар'яцкая. Я гэта адразу сказаў. Але колькі б ні было тысяч заўзятараў на трыбунах, мы гуляем 11 на 11, - распавёў галоўны трэнер каманды Беларусі Аляксандр Хацкевіч, піша «Прессбол».
Нагадаем, сёння нацыянальная каманда Беларусі сустрэнецца ў таварыскім паядынку з ірландцамі.