28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежны кантроль можна будзе прайсці на вакзале ў Менску

1
Памежны кантроль можна будзе прайсці на вакзале ў Менску
ФОТА З САЙТА BELARUS.BY

Пункт пропуску для пасажыраў, якія едуць у міжнародных цягніках, з'явіцца на чыгуначным вакзале ў Менску.

Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на пасяджэнні Дзяржаўнай памежнай камісіі пры савеце міністраў, у якім узяў удзел віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Падчас пасяджэння была прааналізаваная рэалізацыя папярэдніх пастановаў Дзяржаўнай памежнай камісіі, а таксама разгледжаныя пытанні аб мэтазгоднасці адкрыцця пункта пропуску Менск-Пасажырскі на чыгуначнай станцыі Менск-Пасажырскі і пашырэння пераліку персанальных звестак пасажыраў, якія едуць у міжнародных чыгуначных цягніках, пры афармленні праязных дакументаў.

На пасяджэнні заслуханыя прамежкавыя справаздачы службовых асоб аблвыканкамаў аб ходзе работы ў стварэнні зон чакання перад аўтадарожнымі пунктамі пропуску і спрыяльных умоў для грамадзян, якія перасякаюць дзяржмяжу. Акрамя таго, абмяркоўваўся працяг працы для скасавання кантрольных талонаў у аўтадарожных пунктах пропуску.

«Рэалізацыя гэтых пастаноў Дзяржаўнай памежнай камісіі дазволіць паскорыць праходжанне пашпартнага кантролю пры перасячэнні дзяржмяжы пасажырамі, карыстальнікамі чыгуначнага транспарту, зменшыць чэргі перад аўтадарожнымі пунктамі пропуску за кошт укаранення сістэмы электроннага бранявання часу ўезду ў гэтыя пункты пропуску, забяспечыць больш камфортнае знаходжанне ў зонах чакання, а таксама адмовіцца ад выкарыстання папяровых кантрольных талонаў пры праходжанні памежнага і мытнага кантролю на пунктах пропуску», - падкрэслілі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках