16 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Кабякова: Хачу быць лётчыкам, а школьныя іспыты здаваць неабавязкова

41
Сын Кабякова: Хачу быць лётчыкам, а школьныя іспыты здаваць неабавязкова
Георгій Кабякоў
ФОТА: KP.BY

Сын прэм'ер-міністра Кабякова патлумачыў, чаму ён не будзе здаваць выпускныя іспыты.

Выпускныя іспыты ў школе - справа абавязковая. Але, як высвятляецца, не для ўсіх. Георгій Кабякоў, сын беларускага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, вызвалены ад здачы іспытаў. Нібыта на падставе таго, што ён як раз у гэты час будзе на спартовых спаборніцтвах. Ці законна гэта?

Яшчэ некалькі гадоў таму цалкам вызваліць ад здачы выпускных іспытаў у школе маглі толькі паводле стану здароўя. Нават пераможцы алімпіяд не вызваляюцца ад усіх іспытаў - толькі ў тым прадмеце, у якім вучань атрымаў узнагароду. Калі спаборніцтвы выпадаюць на час здачы іспытаў, то для спартоўца проста прызначалі дадатковы дзень здачы.

Начальніца аддзела дашкольнай, агульнай школьнага і спецыяльнай адукацыі Камітэта адукацыі Менгарвыканкама Марына Юркевіч тлумачыць: спартоўцаў сапраўды могуць цалкам вызваліць ад іспытаў, але на пэўных умовах.

«Калі тэрміны правядзення спаборніцтваў супадаюць з правядзеннем іспытаў, то дзіця вызваляецца. Але гэта павінна быць хадайніцтва Міністэрства спорту і турызму ў Міністэрства адукацыі. А нам прыходзіць загад Міністэрства адукацыі аб вызваленні дзяцей ад іспытаў. Гэта не можа быць хадайніцтва бацькоў або трэнера - усё павінна быць на законных падставах. Калі дзіця рэпрэзентуе краіну на нейкіх значных спаборніцтвах, то, натуральна, Міністэрства спорту зацікаўленае ў такіх удзельніках».

Калі верыць інфармацыі ў СМІ, то Георгій Кабякоў «некалькі гадоў займаецца таэквандо», але для яго гэта не больш, як хобі і звязваць сваё жыццё са спортам хлопец не плануе - будзе паступаць у БДУ на факультэт радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій. І ён будзе рэпрэзентаваць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах?

На сайце Беларускай Федэрацыі таэквандо на час іспытаў паказана толькі адно спаборніцтва міжнароднага ўзроўню - камандны Кубак Еўропы. Пройдзе ён у Таліне з 31 траўня да 5 чэрвеня. Але 31 траўня Георгій Кабякоў яшчэ ў школе, і з дапамогай ягонага класнага кіраўніка «Еўрарадыё» ўдакладніла планы хлопца на час іспытаў.

- На якія спаборніцтвы вы едзеце?

- З 1 да 5 чэрвеня я буду ў Таліне, на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню.

- Пішуць, што вы толькі некалькі гадоў займаецеся таэквандо, са спортам лёс звязваць не збіраецеся...

- У прынцыпе, я ўжо 10 гадоў займаюся. Проста, у мяне няма мэты зрабіць спорт сваёй кар'ерай, і таму я называю гэта сваім хобі. Я мару стаць лётчыкам і ў перспектыве планую паступіць у авіяцыйны - пасля атрымання першай вышэйшай адукацыі.

- Прапусціць іспыты, зразумела, прыемна, але ці не здаецца, што такая праверка ведаў перад універсітэцкімі іспытамі не зашкодзіла б?

- Праверка ведаў асноўная будзе на ЦТ. Я мяркую, што больш важнага цяпер няма. Яго я ўважаю за больш важную задачу.

Выпускнікі здаюць тры іспыты: па гісторыі Беларусі, матэматыцы, і беларускай або расейскай мове на выбар. Як стала вядома журналістам, па матэматыцы і гісторыі ў Георгія Кабякова па 9 балаў, а вось па абедзвюх мовах ацэнка - 8. Праўда, гэта адзіныя васьмёркі ў ягоным табелі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках