29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскім беспрацоўным прапанавалі стаць «калькулятарамі»

18
Менскім беспрацоўным прапанавалі стаць «калькулятарамі»

Навучаць «спецыяльнасці» будуць амаль 2 месяцы.

Камітэт працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама арганізуе для беспрацоўных навучанне ў новай «прафесіі» «калькулятар». Пра гэта інфармуе сайт камітэта.

Заняткі плануюцца ў чэрвені гэтага года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (Менск, вул. В.Харужай, 29).

На вучобу, якая будзе доўжыцца 1,8 месяца, прымаюцца людзі з агульнай сярэдняй адукацыяй. Яны пройдуць курс такіх дысцыплін, як цэнаўтварэнне, камп'ютэрныя тэхналогіі ў працы калькулятара, улік выдаткаў і калькуляванне на прадпрыемствах грамадскага харчавання.

Паспяхова скончыўшыя навучанне атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі «калькулятар».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках