25 красавiка 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Філіпін прадае яхту, каб падняць заробкі лекарам

20
Прэзідэнт Філіпін прадае яхту, каб падняць заробкі лекарам
ФОТА: OFFICIAL GAZETTE OF THE PHILIPPINES/WIKIMEDIA

Радрыга Дутэртэ заявіў, што прыбытак ад продажу яхты накіруюць на дапамогу ветэранам, лякарням, а таксама на падвышэнне заробкаў лекарам, каб спыніць іх міграцыю.

Абраны прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ загадаў прадаць прэзідэнцкую яхту BRP Ang Pangulo, паведамляе afn.by са спасылкай на партал Yacht Harbour.

Судна даўжынёй 77 метраў было пабудаванае ў 1958 годзе японскай IHI Corporation і было выкупленае ўрадам Філіпін у 1959 годзе.

Дутэртэ заявіў, што прыбытак ад продажу яхты накіруюць на дапамогу ветэранам, лякарням, а таксама на падвышэнне заробкаў лекарам, каб спыніць іх эміграцыю. Кошт, якім будзе прадавацца яхта, ён не назваў, адзначыўшы, што ён вельмі высокі.

Паводле звестак Філіпінскага падраздзялення CNN, штогадовае ўтрыманне яхты ацэньваецца ў 32 млн філіпінскіх песа ($685 тыс).

Адзін з былых прэзідэнтаў Філіпін, Коры Акіна, беспаспяхова спрабавала прадаць яхту ў 1986 годзе за $5,5 млн.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках