6 траўня 2024, панядзелак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - лідар у росце курсу даляра

4
Беларусь - лідар у росце курсу даляра
ФОТА: AP

На 6,56% (з 18 569 да 19 788 рублёў) павялічыўся афіцыйны курс даляра ЗША да беларускага рубля ў студзені-траўні 2016 года.

Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (паводле вынікаў студзеня-красавіка - трэці), піша БелаПАН.

Наперадзе Таджыкістан з ростам курсу на 12,57% (з 6,9902 да 7,869 самоні). За Беларуссю ідуць Украіна - 4,86% (з 24,000667 да 25,166002 грыўні), Узбекістан - 4,08% (з 2 809,98 да 2 924,63 сума) і Малдова - 1,78% (з 19,6585 да 20,0088 лея).

У Туркменістане курс застаўся ранейшым (3,50 маната).

Даляр патаннеў у Казахстане - на 0,81% (з 339,47 да 336,73 тэнге), Арменіі - на 1,28% (з 483,75 да 477,55 драма), Латвіі, Літве і Эстоніі - на 2, 40% (з 0,9185 да 0,8965 еўра), Азербайджане - на 4,41% (з 1,5594 да 1,4906 маната), Расеі - на 9,33% (з 72,8827 да 66,0825 рубля ), Кыргызстане - на 10,01% (з 75,8993 да 68,2986 сома) і Грузіі - на 10,34% (з 2,3949 да 2,1472 лары).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, курс амерыканскай валюты вырас на 1,80% (з 11,10 да 11,30 рубля).

У траўні з ростам курсу даляра на 2,99% Беларусь заняла першае месца. Далей ідуць Казахстан (2,77%), Расея (2,72%), Латвія, Літва, Эстонія (па 2,22%), Малдова (1,17%) і Узбекістан (0,88%). Курс не змяніўся ў Туркменістане, знізіўся - у Таджыкістане (на 0,01%), Украіне (на 0,08%), Кыргызстане (на 0,18%), Арменіі (на 0,22%), Азербайджане (на 1, 10%) і Грузіі (на 3,75%).

У 2015 і 2014 гадах Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты (адпаведна на 56,70 і 24,61%), у 2013-м - другое (на 10,97%), у 2012-м - чацвёртае (на 2,63%), у 2011-м - першае (на 178,33%), у 2010-м - сёмае (на 4,79%), у 2009-м - першае (на 30 , 14%), у 2008-м - дзявятае (на 2,33%).

(Пры аналізе выкарыстаны курсы цэнтрабанкаў на 31 снежня 2015 года, 30 красавіка і 31 траўня 2016 года.)

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках