20 красавiка 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нічога святога

12

Прадусар Уладзімір Шаблінскі распавёў, чаму не дазволілі канцэрт памяці Ганны Вольскай у КЗ «Менск».

Пра гэта Уладзімір Шаблінскі напісаў у Фэйсбуку:

- Першага траўня было сорак дзён, як нас пакінула Аня Вольская. Тады, у канцы сакавіка, практычна адразу, вялікая колькасць сяброў-музыкаў прапанавалі правесці канцэрт памяці Ганны. Акустычны, ціхманы і добры. Сямейны. Каб усе, каму дарагая Аня, змаглі прыйсці разам са сваімі дзецьмі і пабыць разам. Паўзгадваць...

ФОТА: GENERATION.BY

Доўга выбіралі пляцоўку і прыйшлі да разумення, што трэба рабіць у КЗ «Менск». І ў часы NRMa, і наступныя імпрэзы «Крамбамбулі» мы разам перажылі ў гэтай залі многае. Значную частку жыцця. Пакуль КЗ «Менск» не стаў ужо зусім РКПЦ. Зборы з канцэрта збіраліся накіраваць альбо Лявону на альбом, альбо на рамонт яго хутара.

ФОТА: GENERATION.BY

Яшчэ тады Лявон выказаў здагадку, што нам не дадуць дазволу на канцэрт. Мне здавалася, што дадуць, бо «ўсе мы людзі, усе смяротныя і памяць пра чалавека, які пайшоў - гэта святое».

Я памыляўся. Святога нічога няма.

Цяпер, перад дзевятым траўням, мне прыгадваюцца гісторыі з апошніх сусветных войнаў, калі жаўнеры супраціўніка хавалі сваіх ворагаў з вайсковымі ўшанаваннямі, аддаючы даніну павагі. Дык то ж ворагі. Сваіх ворагаў. З павагай.

Мне вельмі горка ўсведамляць, што ў чарговы #годкультуры ў краіне, ідэалагічныя ўстаноўкі апошняга часу не дазваляюць людзям у Беларусі памятаць, што яны Людзі. Суайчыннікі. І ўсе смяротныя.

Мы не дайшлі да падачы дакументаў на атрыманне гастрольнага пасведчання. Нам адмовілі на ўзроўні здачы залі ў арэнду.

«Дата вольная? - так, вольная... дасылайце гарантыйны ліст... Але мы павінны пракансультавацца ў нашай галаўной арганізацыі, ці здаваць вам залю... раптам вы там чаго... дашліце спіс выступоўцаў калектываў і музыкаў... Вы ведаеце, мы не можам здаць вам залю ў арэнду».

Безумоўна, я папрасіў афіцыйны адказ. Мне стала проста цікава, чым матывуюць. На днях ліст прыйшоў.

Я нават не здзівіўся. Думаю пра воінаў, што хаваюць сваіх супраціўнікаў з вайсковымі ўшанаваннямі...

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках