3 траўня 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Гішпаніі выдаў ордэр на арышт 12 расейцаў

1
Суд у Гішпаніі выдаў ордэр на арышт 12 расейцаў
ФОТА З САЙТА ES.HALO.WIKIA.COM

Гішпанская паліцыя ўжо некалькі гадоў расследуе справы аб адмыванні грошай у Гішпаніі, да якіх датычныя расейцы.

Нацыянальная судовая калегія Гішпаніі выдала міжнародны ордэр на арышт 12 грамадзян Расеі, пастанову падпісаў суддзя Хасэ дэ ла Мата, паведамляе BBC са спасылкай на гішпанскія СМІ.

У спісе, між іншым, значацца дэпутат Дзярждумы Уладзіслаў Рэзнік і яго жонка Дыяна Гіндзін, а таксама намеснік кіраўніка Федэральнай службы па кантролі за абаротам наркотыкаў (ФСКН) Мікалай Аулаў і былы намеснік старшыні СК Расеі Ігар Сабалеўскі.

Суддзя Хасэ дэ ла Мата, які расследуе дзейнасць Тамбоўскай і Малышэўскай мафіёзных груповак, што адмывалі грошы ў Гішпаніі, адзначыў, што кожны з тых, каму прад'яўленыя абвінавачванні, абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве.

У 2008 годзе гішпанская паліцыя правяла аперацыю «Тройка», накіраваную як раз супраць дзейных у краіне Тамбоўскай і Малышэўскай злачынных груповак.

На чале гэтых груповак стаялі Генадзь Пятроў і Аляксандр Малышаў, яны абодва былі арыштаваныя.

Паводле інфармацыі гішпанскіх судовых органаў, расейскія чыноўнікі, якія фігуруюць у спісе мелі цесныя сувязі з гэтымі злачыннымі групоўкамі, аказваючы ім розныя паслугі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках