2 траўня 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віцебшчыне і Магілёўшчыне знайшлі тры тайнікі з боепрыпасамі

3
На Віцебшчыне і Магілёўшчыне знайшлі тры тайнікі з боепрыпасамі
Фота: belvpo.com

На месцы выязджала група размінавання, якая абясшкодзіла боепрыпасы.

У аўторак, 3 траўня, у Віцебскай і Магілёўскай абласцях было выяўлена тры тайнікі з боепрыпасамі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гэта сёння паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

А восьмай гадзіне раніцы ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Рублёва-2 у Лёзненскім раёне знайшлі 12 артылерыйскіх набояў з выбухоўнікам і 8 гранатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месца выязджала група размінавання, якая абясшкодзіла боепрыпасы.

А 15:00 на полі каля вёскі Сімонаўшчына ў Віцебскім раёне пры правядзенні земляных работ выкапалі 63 артылерыйскія набоі, 19 узрывальнікаў да іх і супрацьтанкавую міну часоў Вялікай Айчыннай вайны. Іх таксама абясшкодзілі.

Праз тры гадзіны на полі паблізу вёскі Радзівонаўка ў Горацкім раёне пры правядзенні земляных работ выявілі 18 артылерыйскіх набояў і 21 узрывальнік да іх. На месцы знаходкі быў выстаўлены пост міліцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках