19 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася алея шляхты

У Менску з'явілася алея шляхты
Фота: mzs.by

На тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу ў Менску з'явілася алея шляхты.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню грамадскага аб'яднання «Менскі сход нашчадкаў шляхты і дваранства» Ігара Чакалова-Шыдлоўскага.

Грамадскае аб'яднанне выступіла ініцыятарам і выканаўцам праекта. Аўтарам праекта стала галоўная архітэктарка праектаў майстэрні ландшафтнай архітэктуры РУП «Менскпраект» Ганна Аксёнава.

Чакалаў-Шыдлоўскі паведаміў, што канцэпцыя алеі будзе рэалізоўвацца паэтапна. Зараз у Лошыцкім комплексе сябры аб'яднання высадзілі 17 рабін, якія сімвалізуюць пяшчоту і адданасць паненак, і тры дубы - сімвал сілы і магутнасці рыцараў. Рабіны пасаджаныя вянком, дубы - у цэнтры.

Кіраўнік шляхецкага аб'яднання кажа, што плануецца пасадзіць другі вянок, пракласці дарожку і ўсталяваць памятны камень. Алея заснавана ў памяць аб прадстаўніках шляхецкіх родаў, якія аддалі свае жыцці ў вялікіх бітвах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках