20 красавiка 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС: Запальваць свечку ў памяшканні можна ў падсвечніку

3
МНС: Запальваць свечку ў памяшканні можна ў падсвечніку

Ратавальнікі працягваюць тлумачыць новыя правілы пажарнай бяспекі.

Нядаўнія дапаўненні і змены ў правілы пажарнай бяспекі ў Беларусі не забараняюць паліць свечку ў памяшканні ў падсвечніку або ў адмысловай прыладзе, паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

«Калі свечка знаходзіцца ў падсвечніку ці любой іншай адмысловай прыладзе - гэта не адкрыты агонь. Роўна як і каміны, печы або любое абсталяванне для гатавання ежы», - растлумачыў Віталь Навіцкі.

Ён таксама растлумачыў, што ва ўстановах грамадскага харчавання не дапускаюцца небяспечныя трукі з агнём пры падачы страў або кактэйляў.

«На жаль, у Беларусі былі выпадкі, калі людзі атрымлівалі апёкі ў такіх сітуацыях», - дадаў прадстаўнік МНС.

«Самая тыповая небяспечная сітуацыя з выкарыстаннем адкрытага агню - гэта калі ў цёмнай шафцы свечкай спрабуюць падсвяціць паказанні лічыльніка газу», - таксама адзначыў Віталь Навіцкі.

Акрамя таго, прадстаўнік установы звярнуў увагу, што МНС пастаянна збірае прапановы магчымых зменаў правілаў пажарнай бяспекі, паведамляе БелТА.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, дапаўненні і змены ў правілы пажарнай бяспекі ў Беларусі набылі моц 1 траўня. Між іншым, у будынках, збудаваннях і памяшканнях забараняецца распальваць полымя, у тым ліку выкарыстоўваць свечкі, паходні і іншыя агнявыя эфекты нават у сцэнічных пастаноўках. Ёсць некаторыя выключэння - у тым ліку набажэнствы ў цэрквах і выкарыстанне свечак дома. Таксама зараз курэнне на аб'ектах дапускаецца толькі ў спецыяльна адведзеных, абсталяваных і пазначаных указальнікамі месцах, вызначаных загадам кіраўніка суб'екта гаспадарання. Такое патрабаванне не распаўсюджваецца на жылыя памяшканнi за выключэннем інтэрнатаў.

Скарэктаваныя і патрабаванні да дзвярэй эвакуацыйных выхадаў. Дзверы эвакуацыйных выхадаў на лесвічныя клеткі з калідораў, дзверы тамбур-шлюзаў, вестыбюляў, холаў, ліфтавых холаў, памяшканняў з масавым знаходжаннем людзей, а таксама вонкавыя эвакуацыйныя дзверы не дапускаецца зачыняць на замкі і засаўкі, якія не могуць быць адкрытыя знутры без ключа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках