19 красавiка 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе праз лясны пажар эвакуююць 80-тысячны горад

1

Агонь дабраўся да ўскраін горада - згарэла некалькі жылых дамоў і парк трэйлераў, у якіх таксама жылі людзі.

Лясны пажар у канадскай правінцыі Альберта вымусіў мясцовую ўладу абвясціць аб прымусовай эвакуацыі горада. Усяго свае дамы павінны пакінуць блізу 80 тыс. чалавек

Як паведамляе агенцтва Reuters, улады Альберты прынялі пастанову эвакуаваць усіх жыхароў горада Форт Мак-Марэй. Пакінуць свае дамы павінны блізу 80 тыс. чалавек, якім давядзецца пераехаць у іншы населены пункт за 20 км, паведамляе РБК.

Першая хваля эвакуацыі была абвешчаная напярэдадні і тычылася 29 тыс. чалавек. Улады правінцыі тлумачылі гэта тым, што моцны лясны пажар наблізіўся да межаў горада і фактычна перарэзаў адзін з выездаў.

У аўторак сітуацыя пагоршылася - агонь дабраўся да ўскраін. Згарэла некалькі жылых дамоў і парк трэйлераў, у якіх таксама жылі людзі. Пры гэтым тэлекампанія CBC паказвае, што пажарныя паспелі эвакуаваць мясцовых жыхароў, аднак у спешцы не дазволілі ім сабраць рэчы.

На фотаздымках, апублікаваных канадскімі выданнямі, бачныя калоны аўтамабіляў, якія стаяць на выездзе з горада.

Агульная плошча пажару на раніцу 4 траўня дасягнула 3 тыс. га, і пажарныя, якія выкарыстоўваюць для тушэння у тым ліку гелікоптэры, прызнаюць, што пакуль ім не ўдаецца справіцца са стыхійнай навалай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках