3 траўня 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйное ДТЗ паралізавала рух на праспекце Жукава ў Менску

Буйное ДТЗ паралізавала рух на праспекце Жукава ў Менску

Сем машын сутыкнулася раніцай 4 траўня на скрыжаванні праспекта Жукава і вуліцы Глаголева.

Пра гэта паведамляе БелТА.

«Рух закрыты на праспекце Жукава ад вуліцы Харкаўскай да праспекта Дзяржынскага праз ДТЗ, якое адбылося сёння раніцай на скрыжаванні праспекта Жукава і вуліцы Глаголева. Сутыкнуліся сем адзінак транспарту, у тым ліку тралейбус», - распавяла старэйшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трэпашка.

Яна дадала, што ідзе разбіральніцтва, ДАІ не можа паведаміць падрабязнасці, у тым ліку аб ліку пацярпелых. Паводле папярэдніх звестак, сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў.

Дарожная міліцыя заклікае кіроўцаў улічыць гэтую інфармацыю і планаваць маршруты такім чынам, каб можна было аб'ехаць гэты ўчастак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках