3 траўня 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Няхай у ЖЭСах скароцяць начальнікаў і набяруць нармальных прыбіральшчыц

13

Са слоў жанчыны, з моманту так званай рэформы ЖКГ яе пад'езд ні разу якасна не прыбралі.

Наш народ не верыць у рэформы ЖКГ, хай нават амаль кожны дзень з розных крыніц вяшчаюць аб чарговым паляпшэнні квітка камунальных выплат, рэарганізацыі аддзелаў ЖРЭА і скарачэнні выдаткаў. Жыхарка Менску Алена да ўсіх гэтых новаўвядзенняў ставіцца скептычна, бо на стан яе пад'езда яны мала паўплывалі, піша onliner.by. Дзеля эксперыменту дзяўчына некалькі раз звярнулася ў службу 115.бел, каб праверыць, наколькі ўважліва ставяцца спецыялісты да праблем менчукоў. Пра гэта - яе назіранні:

- Апошнім часам занадта шмат надаецца ўвагі зменам у ЖКГ. Шмат спроб з тарыфамі. Але не толькі тарыфы праблема. Праблема ёсць і ў іншым, а менавіта ў стаўленні кіраўніцтва ЖКГ да арганізацыі работы службаў паводле ўкладзеных дамовах. А таксама праблема ёсць, у стаўленні да сваёй працы ўсёй гэтай прагнілай і неэфектыўнай структуры, паўплываць на якую простаму жыхару практычна немагчыма. Але мы ўпартыя, мы паўплываем! Няхай ведаюць усе, што робіцца за прыгожым святочным фасадам Менска і як працуюць іх хвалёныя новыя магчымасці.

Шмат хто з жыхароў дамоў, якія абслугоўвае ЖЭС, мяне зразумеюць. Міністэрства ЖКГ піша аб скарачэнні выдаткаў на апарат ЖКГ - гэта добра. Дык вось хай скароцяць і набяруць нармальных прыбіральшчыц і плацяць ім нармальны заробак, а то за цяперашні працуюць толькі асобы тыпу нядбайных прыбіральшчыц майго дома. У мяне з рэформы яшчэ ні разу пад'езд нармальна не прыбіралі. Прывяду прыклады.

Летась у пад'езд №7 жылога дома на Бяляцкага, 2/7 зайшлі бравыя хлопцы і пафарбавалі палоску ля прыступак лесвіцы. Усё бы нічога, але фарбу ўзялі іншую, значна цямнейшую, пафарбавалі не ўсю палоску, а кавалкамі да 2-га паверха, каб бруд замазаць. Усе жыхары думалі, што гэта падрыхтоўка перад нармальнай афарбоўкай. Але не, якія яны былі наіўныя... Жэсаўцы так і кінулі! Стаіць пад'езд як хлеў. Добра, што фарбы да другога паверха выстарчыла!

Я адправіла запыт на 115.бел. Адказ быў такім: «Ваш запыт «паведамленне аб праблеме/малярныя працы (у тым ліку афарбоўка сцен, столяў, трубаправодаў)» №4417 выкананы 2016/01/26 07:48:00. Дэфектаў аздобнага пакрыцця не выяўлена. Дадаткова паведамляем, што афарбоўка іншым колерам можа быць выканана за кошт жыхароў. Уся неабходная інфармацыя аб запыце будзе даступная праз ваш асабісты кабінет. Дзякуй, што робіце горад лепшым! З павагай, 115.бел».

З новага года наш пад'езд нармальна не прыбіраецца. Мы забыліся, што такое сухая ўборка 2 разы на тыдзень. Калі прыбіраюцца адзін раз у два тыдні, то мы ўжо радыя. Я тэлефанавала ў ЖЭС, але мне сказалі, што прыбірае ў нас жанчына з праблемамі. Яна выпадае з жыцця на запой. І ўсё. Цярпіце, жыхары! Што тут зробіш.

Я зноў паскардзілася на 115.бел і атрымала фенаменальны адказ: «Ваш запыт «Паведамленне аб праблеме «не прыбраныя ад смецця месцы агульнага карыстання» №11697 выкананы 2016/04/22 08:05:18. Уборка 7-га пад'езда вядзецца згодна з графікам, пра што маюцца распіскі жыхароў. Уся неабходная інфармацыя аб запыце будзе даступная праз ваш асабісты кабінет. Дзякуй, што робіце горад лепшым! З павагай, 115.бел».

Але ж ніхто ў нас у пад'ездзе аб распісцы нічога не чуў. Абуральна! А нам такое ўцерці! Навошта створаны гэты сэрвіс? Ніхто нават не разбіраўся, ніхто не прыйшоў і не паглядзеў. А грошыкі за ўборку мы плацім. Вядома, можна прыбіраць самім, але мы хочам плаціць грошы, каб гэта рабілі іншыя. Плацім - а яны не робяць.

Нагадаем, што абслугоўванне жылых дамоў ЖЭСамі Менска з нядаўняга часу стала прыярытэтнай задачай. З 1 студзеня ў квітках з'явіўся новы радок - «Санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома». Гэтая паслуга аплачваецца паводле эканамічна абгрунтаванага тарыфу. Сухая ўборка месцаў агульнага карыстання павінна праводзіцца 2 разы на тыдзень. Мыццё і дэзінфекцыя лесвічнай пляцоўкі, ліфта і смеццеправода - 2 разы на месяц. Пасля кожнай уборкі прыбіральшчыца дае аднаму з жыхароў пад'езда акт выкананых работ, які той павінен падпісаць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках