2 траўня 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піраміда Хеопса: У Горадні жанчыны ўручную зацягвалі мяшкі з зямлёй на Курган Славы

28
Піраміда Хеопса: У Горадні жанчыны ўручную зацягвалі мяшкі з зямлёй на Курган Славы
Выява: «БЕЛСАТ»

Гарадзенскіх супрацоўніц «Зелянбуда» прымусілі ўручную выконваць цяжкую фізічную працу.

Курган Славы ў Горадні азеляняюць да 9 траўня, калі сюды прыйдуць тысячы людзей.

Фотафакт з працаўніцамі «Зелянбуда», якія з дапамогай вяроўкі цягнулі на вяршыню Кургана славы дзёран, госць горада над Нёманам Дзмітрый даслаў у рэдакцыю «Твоего стиля».

«На двары XXI стагоддзе, а гарадзенскія жанчыны гуляюць у перацягванне канатаў з мяшком зямлі. Як я зразумеў, без дадатковай аплаты. Гэта ж жанчыны, ім напэўна цяжка», - мяркуе Зміцер.

Самі жанчыны не бачаць у такой працы нічога дзіўнага:

«Грошы зарабляць трэба, вось і працуем, часам і мужыкі дапамогуць. У нас калектыў дружны. Быў падобны выпадак некалькі гадоў таму, калі мы займаліся гарой ля Бернардынскага касцёла. Тады ў Горадню прыехалі французы і ледзь не плакалі, як ўбачылі нашу працу».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках