2 траўня 2024, Чацвер, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перспектыва»: Прадпрымальнікаў кідаюць з кута ў кут

1
«Перспектыва»: Прадпрымальнікаў кідаюць з кута ў кут
Фота: bymedia

Намеснік старшыні РГА «Перспектыва» ўважае, што кропкавыя праверкі прадпрымальнікаў падаткавікамі могуць павялічыцца.

- Пасля таго, як Вярхоўны суд прыняў пастанову, што маскоўскія дакументы, выдадзеныя беларускім прадпрымальнікам, адпавядаюць нормам, а значыць ІП могуць іх выкарыстоўваць, народ асмялеў і выйшаў працаваць па тых суправаджальных дакументах, якія ім даюць у Расеі. Да таго ж, многія расейскія вытворцы і імпарцёры на тэрыторыі РФ самі зрабілі сертыфікаты. Таму сёння ў частцы беларускіх прадпрымальнікаў ёсць сертыфікаты, але ёсць і тыя, хто працуе па троху на свой страх і рызыку, - распавёў Вячаслаў Піліпук у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

- Ёсць нейкія праверкі, канфіскацыі тавару?

- Праверкі перыядычна ідуць, і асабіста мой прагноз - яны будуць павялічвацца. Усё ж такі бюджэту патрэбныя грошы ў выглядзе не толькі падаткаў, але і штрафаў. Чыноўнікі разумеюць, што не ва ўсіх прадпрымальнікаў усё гладка на паперы, заўсёды можна прыйсці да кагосьці з праверкай і нешта знайсці. Таму ў рэгіёнах мае месца частковая канфіскацыя тавару. Але варта адзначыць, што не ўсе ІП пасля гэтага ідуць у суд.

- Наколькі такая сітуацыя стабільная?

- Яна можа пахіснуцца ў той ці іншы бок у любы момант. Іншая справа, што ўлада ўбачыла - прадпрымальнікі, калі іх моцна прыціснуць, гатовыя да пратэстаў, а таму, магчыма, масавых праверак і не будзе. Не выключаю, што падаткавікі будуць рабіць кропкавыя праверкі, і яны, як я ўжо казаў, будуць працягвацца і, думаю, нават павялічацца.

- Прадпрымальнікаў такая сітуацыя задавальняе?

- Натуральна, не задавальняе. Ёсць такі выраз: бізнэс любіць цішыню. Развіццё эканомікі ў краіне, і прадпрымальніцкага руху залежыць ад стабільнасці ў заканадаўстве. Каб малы бізнэс не кідала з кута ў кут, а была ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках