22 лiстапада 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынка ядзернага абслугоўвання

81

Будынак, згодна з праектам, павінен знаходзіцца паміж двума рэактарамі.

Як стала вядома «Белсату» ад працоўнага адной з пінскіх арганізацый, якая бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі, здарэнне мела месца ў сярэдзіне красавіка.

ФОТА: BELSAT.EU

На пляцоўцы паміж двума рэактарамі павінен быць будынак ядзернага абслугоўвання, пад які цяпер заліваюць падмурак. Спяшаючыся, на загад кіраўніцтва, працоўныя залілі занадта шмат бетону, канструкцыя не вытрымала, і абрынуліся стойкі.

Больш за 20 работнікаў уночы выклікалі на аб'ект. Яны два дні адбойнымі малаткамі разбівалі 50 кубоў бетону.

Са словаў жыхара Пінска, гэты выпадак - не першы, аднак адказнасць за інцыдэнты дагэтуль ніхто не панёс. Бетоншчыку на будоўлі Астравецкай АЭС плацяць да 4 мільёнаў рублёў за месяц і прымушаюць працаваць па 12 гадзін.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках