24 красавiка 2024, Серада, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трох чыноўнікаў з сістэмы ЖКГ амніставалі, яшчэ трое чакаюць памілавання

7
Трох чыноўнікаў з сістэмы ЖКГ амніставалі, яшчэ трое чакаюць памілавання

Скончанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да шасці службовых асоб сістэмы ЖКГ.

Тром фігурантам выстаўленае абвінавачанне ў службовай халатнасці (яны амніставаныя), тром - у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, піша «Салідарнасць».

«У дачыненні да траіх чалавек справа накіраваная да пракурора для перадачы ў суд. Шкоду ў суме Br861 млн абвінавачаныя кампенсавалі напоўніцу», - распавёў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Паводле ягоных звестках, яны звярнуліся на імя кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвам аб памілаванні.

Крымінальныя справы ў дачыненні да чыноўнікаў з сістэмы ЖКГ былі распачатыя пасля таго, як беларусы атрымалі рахункі за студзень. У залежнасці ад кватэры і колькасці насельнікаў сума ў графе «за ўсё» вырасла на 40-70%. На нарадзе ў дыктатара высветлілася, што тарыфы былі палічаныя «ад балды».

«Значыць, надзеньце кайданкі тым, хто не выканаў даведзеныя па майму загаду тарыфы. Надзеньце і публічна пасадзіце дзясятак-іншы чалавек. Усё стане на свае месцы», - запатрабаваў тады дыктатар.

Ужо 24 лютага Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што ў дачыненні да супрацоўнікаў ЖКГ распачата 13 крымінальных спраў. 28 лютага колькасць крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб прадпрыемстваў ЖКГ вырасла да 17. 18 сакавіка КДК распачаў яшчэ шэраг крымінальных спраў.

У пачатку красавіка, размаўляючы з журналістамі ў «палатцы», Леанід Анфімаў паведаміў, што «паводле справы ЖКГ» затрыманыя 7 чалавек. Паводле ягоных слоў, іх абвінавачваюць у перавышэнні ўлады, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і г.д. У якасці прыкладу ён прывёў «закладанне ў рахункі тарыфаў, якія нават не былі прадугледжаныя нарматыўнымі актамі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках