29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» наважыў пракладаць «Паўднёвую плынь» праз Крым

5
«Газпром» наважыў пракладаць «Паўднёвую плынь» праз Крым
ФОТА: IGOR ZAREMBO

Расейскі газавы манапаліст прадставіў новы варыянт рэанімацыі праекта ў будаўніцтве магістральнага газаправода «Паўднёвая плынь».

Праект прадугледжвае пракладанне марскога адрэзку праз часова акупаваны Крым.

Пра гэта заявіў дарадца генеральнага дырэктара «Газпром экспарту» Аляксандр Канаплянік, паведамляе «Обозреватель».

Марскі адрэзак «Паўднёвай плыні» можа быць пачаты з часова акупаванай Крымскай паўвыспы, а не ад горада Анапы, што дазволіць скараціць яго працягласць да Балгарыі, а таксама зэканоміць $20 млрд на інвестыцыях для праекта. Плануецца выкарыстанне прыватнага фінансавання, без прыцягнення сродкаў Еўрапейскага Звязу.

Альтэрнатыўны праект «Паўднёвай плыні» не будзе выкарыстоўваць маршрут у Цэнтральную Еўропу праз Сербію і Вугоршчыну, як гэта першапачаткова планавалася. Згодна з новай стратэгіяй, газаправод пройдзе праз Грэцыю, а затым у Італію, паколькі без Італіі «Паўднёвая плынь», як і раней «Турэцкая плынь», не мае эканамічнага сэнсу.

Альтэрнатыўныя маршруты «Паўночнай плыні-2» таксама вывучаюцца.

«Газпром» упершыню прызнаў блізу 53 млрд рублёў спісанняў у праекце газаправода South Stream, спыненым у канцы 2014 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках