27 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве прадавачка дазволіла сваім сябрам узяць у краме ўсё, што ім захочацца

5
У Магілёве прадавачка дазволіла сваім сябрам узяць у краме ўсё, што ім захочацца

Шырокі жэст жанчына зрабіла пад уплывам алкаголю.

Крымінальную справу за крадзеж распачалі ў дачыненні да траіх магілёўцаў - двух мужчын і адной жанчыны. Яны захапілі з крамы прадукты на суму 14 млн рублёў, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу УУС Магаблвыканкама.

Прадавачка крамы на вуліцы Ямніцкай у той дзень была нецвярозая. Яна адкрыла сваім прыяцелям заднія дзверы крамы, а пасля прапанавала ўзяць усё, што яны палічаць патрэбным. Двое непрацуючых мужчын, адзін з якіх неаднаразова судзімы і знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАУС, вынеслі прадукты і алкаголь на агульную суму 14 млн рублёў.

Зламыснікаў затрымалі, частку выкрадзенага канфіскавалі. За крадзеж, учынены групай асоб, ім пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках