25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйск у 2017 годзе стане «культурнай сталіцай» Беларусі

6
Бабруйск у 2017 годзе стане «культурнай сталіцай» Беларусі
ФОТА: BOBR.BY

Такая пастанова прынятая сёння на калегіі Міністэрства культуры.

Прадстаўляючы прэзентацыю горада, намінаванага на статус «Культурнай сталіцы года», намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў адзначыў, што Бабруйск упершыню ўдзельнічаў у конкурсным адборы ў 2012 годзе, паведамляе БелТА.

За мінулыя пяць гадоў горад правёў вялікую працу ва ўмацаванні і развіцці базы ўстаноў культуры. З агульнага бюджэтнага фінансавання на гэта было накіравана больш за 30 млрд рублёў.

Сёння ў Бабруйску ганарацца карцінай галерэяй, адкрытай у 2012 годзе. У яе калекцыі не толькі працы бабруйскіх мастакоў і керамістаў, але і творы ўдзельнікаў плэнэру Art-Жыжаль з 18 краін, дзякуючы якому калекцыя папоўнілася больш чым на 600 адзінак.

Як адзначыў Аляксандр Маркачоў, праведзены капітальны рамонт дзіцячай школы мастацтваў №2 імя У.У.Алоўнікава. Гэта дазволіла арганізаваць у Год культуры першы адкрыты конкурс юных піяністаў імя Алоўнікава. Ён сабраў прадстаўнікоў моладзі з усіх куткоў краіны. У Бабруйску нацэленыя працаваць, каб конкурс атрымаў рэспубліканскі статус.

Акрамя таго, у гэтым годзе да Дня горада будзе адкрыты помнік пісьменніку, кінарэжысёру бабруйчаніну Эфраіму Севелу. Будзе таксама ўстаноўлены памятны знак воінам-авіятарам.

У 2017 годзе плануецца адкрыць Моладзевы парк, ініцыятарам закладкі якога стала моладзь горада. У вялікі сацыяльна-творчы праект штогод выліваецца канцэрт «Дарагому гораду прысвячаецца», які праходзіць у выніку работы народна-гаспадарчага комплексу горада. Сярод устаноў адукацыі абвешчаны конкурс у зборы матэрыялаў для выдання буклетаў «Нашы вядомыя землякі». Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў 2017 годзе, калі горад адзначыць сваё 630-годдзе.

Вядуцца перамовы з дачкой заслужанага мастака Расейскай Федэрацыі Абрама Рабкіна аб перадачы творчай спадчыны мастака-патрыёта, які апеў сваю малую Радзіму. Яна можа стаць упрыгожваннем мастацкага музея і гонарам Бабруйска.

Візітнай карткай горада стаў міжнародны фестываль «Вянок дружбы», які аб'яднаў пад дэвізам дружбы за 13-гадовую гісторыю 38 краін пяці кантынентаў. Упершыню за апошнія пяць гадоў удзельнікамі фестывалю сталі калектывы з Аўстрыі, Францыі, Бельгіі, Швэцыі, Нідэрландаў, Гішпаніі, Кіпра, ЗША, Кубы, Мексікі, Калумбіі, Ганы, Індыі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля.

Ганаровы статус культурнай сталіцы года дасць магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як беларусаў, так і замежных гасцей.

Як адзначыў міністр культуры Барыс Святлоў, важна таксама акрамя культурных мерапрыемстваў спланаваць мерапрыемствы ў іншых сферах жыцця. Бо абвешчаны ў Беларусі Год культуры мае на ўвазе прэзентацыю культуры ў шырокім сэнсе гэтага слова, а значыць, трэба максімальна аб'ёмна паказаць і іншыя сферы дзейнасці. Ён таксама прапанаваў апрабаваць у Бабруйску ідэю прысуджэння статусу «Ганаровы грамадзянін культурнай сталіцы Беларусі».

Праект «Культурная сталіца Беларусі» стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў ганараваны Полацк. Затым эстафету падхапілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Горадня, Берасце. У гэтым годзе Маладзечна носіць статус культурнай сталіцы Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках