19 красавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі бізнэсовец: Такога крызісу ў Беларусі яшчэ не было

13
Польскі бізнэсовец: Такога крызісу ў Беларусі яшчэ не было
ФОТА: SHUTTERSTOCK

У рэжыму Лукашэнкі зусім не засталося грошай.

«Так дрэнна яшчэ не было», - заявіў аб беларускай эканоміцы старшыня Прамыслова-гандлёвай палаты ў Беластоку Вітольд Карчэўскі.

Ён нагадаў, што Беларусь - гэта складаны, няпросты, але важны рынак для польскіх бізнэсоўцаў.

«Пры гэтым Польшча можа рэальна скарыстацца дрэнным станам беларускай эканомікі, - адзначыў бізнэсовец у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», маючы на ўвазе магчымасці інвеставання. - Я на беларускім рынку ўжо 25 гадоў, але настолькі цяжкага фінансавага становішча ў Беларусі я не памятаю. Папросту няма жывых грошай. Ім трэба паказаць Еўразвязу іншае аблічча Беларусі. Там патрэбныя сродкі: крэдыты. Калі Беларусь не атрымае тых крэдытаў, сітуацыя будзе цяжкай, краіна не будзе развівацца. У сувязі з гэтым Польшча павінна выкарыстаць гэта».

Таксама выгодным з'яўляецца геаграфічнае суседства краін, у плане лагістыкі Беларусь - гэта ідэальны партнёр, дадае Вітольд Карчэўскі. На ягоную думку, ажыўленню гаспадарчых кантактаў можа паспрыяць палітычны клімат. Маецца на ўвазе візіт у Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага ў канцы сакавіка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках