28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Чэхіі: У аварыі беларускага аўтобуса з дзецьмі вінаваты кіроўца

Паліцыя Чэхіі: У аварыі беларускага аўтобуса з дзецьмі вінаваты кіроўца
ФОТА: POLICIE.CZ

Кіроўца не знізіў хуткасць язды, нягледзячы на дрэнныя варункі надвор'я.

Паводле звестак чэшскай паліцыі, вінаватым у аварыі беларускага турыстычнага аўтобуса ў Чэхіі ў пачатку студзеня гэтага года быў беларускі кіроўца, які не разлічыў хуткасць язды ў сувязі са станам дарогі, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на чэшскія СМІ.

У гэтым годзе 6 студзеня ў паўночнай Чэхіі перакуліўся турыстычны аўтобус, які перавозіў 49 чалавек з Беларусі - дзяцей і іх бацькоў. У аварыі было паранена 16 пасажыраў. Адзін з падлеткаў у несвядомым стане знаходзіўся некаторы час у шпіталі ў Градзец Кралове, потым быў перавезены ў Беларусь, дзе, не прыйшоўшы ў свядомасць, памёр.

Адразу пасля аварыі паліцыя распачала крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцаў беларускага аўтобуса. Цяпер следства скончылася, і чэшская паліцыя хоча перадаць яго матэрыялы беларускаму боку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках