25 красавiка 2024, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка скончыла выступленне на турніры ў Мадрыдзе праз траўму

12
Азаранка скончыла выступленне на турніры ў Мадрыдзе праз траўму
Вікторыя Азаранка
ФОТА: AP/TERTIUS PICKARD

Беларуская тэнісістка датэрмінова спыніла ўдзел у спаборніцтвах серыі «Прэм'ер» у Гішпаніі.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка датэрмінова спыніла ўдзел у спаборніцтвах серыі «Прэм'ер» у Мадрыдзе (прызавы фонд - $4,7 млн). Зняцца з турніру яе прымусіла траўма спіны, паведамляе tut.by са спасылкай на Жаночую тэнісную асацыяцыю.

Пра гэта стала вядома незадоўга да матчу супраць амерыканкі Луізы Чырыка. Паводле папярэдняй інфармацыі Азаранка атрымала траўму яшчэ 1 траўня.

Нагадаем, што ў Мадрыдзе Вікторыя Азаранка (5 нумар сусветнага рэйтынгу) пераадолела першы і другі раўнды, падолеўшы брытанку Лору Робсан і францужанку Алізі Корнэ адпаведна.

Для Азаранкі турнір у Мадрыдзе стаў шостым стартам у годзе. Раней яна перамагла ў спаборніцтвах у Брысбэне, Індыян-Уэлсе і Маямі, спынілася за два крокі ад фіналу ў Мельбурне, а ў Акапулька не згуляла ў другім коле праз траўму запясця левай рукі.

З пачатку 2016 года Вікторыя правяла ўжо дваццаць шэсць паядынкаў і толькі ў адным з іх пацярпела паразу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках