20 красавiка 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова аграгарадкоў пустуе

11
Палова аграгарадкоў пустуе

Больш за траціну аграгарадкоў не абсталяваныя газазабеспячэннем, а водаправод у шматлікіх пасёлках праведзены толькі на паперы.

Паводле вынікаў 2015 года ўсе аблвыканкамы зрабілі справаздачу ўраду аб выкананні і перавыкананне заданняў у забеспячэнні беларускіх аграгарадкоў неабходнымі сацыяльнымі стандартамі. Але як насамрэч ідзе справа?

Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады аблвыканкамам былі пастаўленыя цалкам канкрэтныя эканамічныя і сацыяльныя задачы ў развіцці беларускага аграпрамысловага сектара. Аб эканамічных поспехах у існых варунках казаць не прыходзіцца, бо яны цалкам праваленыя, піша ej.by.

Дастаткова сказаць, што пры заданні 7,2 млрд даляраў экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2015 годзе склаў усяго 4,4 млрд даляраў. Пры гэтым рэнтабельнасць сельгаспрадукцыі ледзь дацягнула да 2,4% пры заданні 10-11%.

Затое ўсе аблвыканкамы радасна зрабілі справаздачу, што запланаваныя ў рамках дзяржпраграмы мерапрыемствы ў развіцці энэргетыкі, газіфікацыі, рамонту і аднаўлення водазабеспячэння і водаадвядзення ў беларускіх аграгарадках не толькі выкананыя, але і перавыкананыя. Аб іншых сацыяльных стандартах, якія павінны мець жыхары аграгарадкоў, ужо даўно заяўлена, што яны практычна поўнасцю забяспечаныя. Аднак, рэальнасць даволі далёкая ад чынавенскіх справаздач.

Сацыяльныя стандарты

Паводле звестак Камітэта дзяржаўнага кантролю, сёння ў Беларусі налічваецца 1467 аграгарадкоў, пры гэтым 566 з іх да гэтага часу не абсталяваныя газазабеспячэннем. Практычна ўсе аграгарадкі маюць водаправоды - гэта праўда. Аднак у многіх выпадках водаправод праведзены толькі дзеля птушачкі і праходзіць не па ўсіх вуліцах.

Як адзначае КДК, цяпер 150 аграгарадкоў не адпавядаюць нарматывам дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Іншымі словамі, у іх не забяспечаныя нават мінімальныя ўмовы для жыцця сельскіх працаўнікоў. На заданне ўрада ў іх за бюджэтныя сродкі былі пабудаваныя аб'екты сацыяльнай сферы, але многія сёння зачыненыя і ўжо гадамі не выкарыстоўваюцца, напрыклад, лазнева-пральныя камбінаты, аб'екты грамадскага харчавання, ачышчальныя збудаванні і іншыя.

У многіх амбулаторыях, якія павінны надаваць сялянам якасныя медыцынскія паслугі, не хапае лекараў агульнай практыкі і ўчастковых лекараў.

Ёсць нават такія аграгарадкі, якія не забяспечаныя наўпроставым транспартным пасажырскім рухам з раённымі і абласнымі цэнтрамі.

Падчас праверкі беларускіх аграгарадкоў Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў у 11 з іх недабудаваныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. У 50 населеных пунктах такія аб'екты былі ўсё ж пабудаваныя, але потым зачыненыя. Прасцей кажучы, тут дзяржава проста выкінула грошы на вецер.

Жыллёвае будаўніцтва

Дзяржава траціць вялізныя сродкі на тое, каб забяспечыць жыхароў вёскі якасным жыллём. Для гэтага ў аграгарадках будуюцца цэлыя кварталы з індывідуальных жылых дамоў. Аднак і тут не ўсё гладка.

Паводле звестак КДК, будаўніцтва жылля часта вядзецца без уліку рэальнай неабходнасці, проста каб выканаць заданне. У выніку ў 130 аграгарадках (з 292 правераных) выяўленыя пустуючыя новыя дамы. Многія з іх не выкарыстоўваюцца ўжо не першы год і паволі пачынаюць прыходзіць у непрыдатнасць. Усяго КДК налічыў 348 незаселеных дамоў. Калі ўлічыць, што сярэдні кошт узвядзення такога дома складае сёння ў Беларусі блізу 40 тысяч даляраў, то атрымліваецца, што замарожанымі з’яўляюцца блізу 14 млн даляраў бюджэтных сродкаў.

Некаторыя гаспадаркі не сталі бяздумна будаваць, але таксама апынуліся ў ліку тых, хто не забяспечвае мінімальныя сацыяльныя стандарты для сельскіх працаўнікоў, не выконваючы заданне ўзвядзення жылля.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках