25 красавiка 2024, Чацвер, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ivan выступіць на «Еўравізіі» ў бэжавым касцюме і без ваўкоў

55

Жывёліны і аголены торс артыста з'явяцца толькі ў выглядзе 3D-графікі.

На афіцыйным сайце «Еўравізіі» з'явілася відэа з рэпетыцыі беларускага ўдзельніка конкурсу Ivan'а. Артыст у адзенні, а аголеная фігура беларуса на сцэне будзе толькі ў выглядзе выявы ў фармаце 3D. Сапраўдных жывёлін падчас выступу гомельца таксама не будзе.

Як становіцца зразумела з фатаграфій, апублікаваных на афіцыйным сайце конкурсу, Аляксандр Іваноў, які выступае пад псеўданімам Ivan, з'явіцца на сцэне ў бэжавым касцюме, а ваўкі будуць удзельнічаць у нумары толькі ў якасці 3D-графікі, паведамляе onliner.by.

- Ivan выйшаў на сцэну ў доўгай цёмнай накідцы, у той час як усе камеры былі сканцэнтраваны на 3D-праекцыі, якая дэманструе распранутага спевака і ваўка. Падчас выступу Іванова выявы на праекцыі паказалі, як спявак грае на барабанах, гітары, - сказана ў апісанні рэпетыцыі.

Нагадаем, першы паўфінал «Еўравізіі», які ў гэтым годзе пройдзе ў Стакгольме, адбудзецца 10 траўня. Беларускі ўдзельнік будзе выступаць у другім паўфінале 12 траўня. А фінал песеннага конкурсу пройдзе 14 траўня.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках