27 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы будуць судзіць юрыста, які падазраецца ў шпіянажы на карысць РФ

У Польшчы будуць судзіць юрыста, які падазраецца ў шпіянажы на карысць РФ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Мужчына, які мае польскае і расейскае грамадзянства, падазраецца ў супрацоўніцтве з ГРУ.

Станіслаў Ш., затрыманы паводле падазрэння ў супрацоўніцтве з ГРУ, паўстане перад польскім судом. Яму пагражае 10 гадоў турмы, паведамляе «Польскае Радыё».

Абвінаваўчы акт супраць Станіслава Ш., юрыста, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі, быў перададзены з пракуратуры ў суд. Мужчына, які мае польскае і расейскае грамадзянства, падазраецца ў супрацоўніцтве з ГРУ.

«Станіслаў Ш. абвінавачваецца паводле арт.130, ч.1 Крымінальнага Кодэкса. Яму пагражае 10 гадоў турмы», - распавёў кіраўнік Мазавецкага аддзялення нацыянальнай пракуратуры Уладзімеж Буркацкі.

Падазраваны працаваў юрыстам у адной з варшаўскіх канцылярый. Быў затрыманы ў 2014 годзе паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць расейскай выведкі ў адзін час са Збігневам Ё., падпалкоўнікам, які працаваў у Аддзяленні выхавання і прасоўвання Мінабароны Польшчы.

Станіслаў Ш. з'яўляецца сынам былога брамніка нацыянальнай каманды СССР у футболе, які ў 1991 годзе пераехаў у Польшчу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках