24 красавiка 2024, Серада, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Чакаць умацавання беларускага рубля не варта

2
Багданкевіч: Чакаць умацавання беларускага рубля не варта
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВіЧ

4 траўня на адкрыцці таргоў у Менску даляр ЗША вырас адразу на 279 рублёў да 19 400, еўра падаражэла на 190 рублёў да 22 306.

Тым часам, 3 траўня курс даляра знізіўся на 59 рублёў і дасягнуў мінімальнага ўзроўню за апошнія 113 дзён.

Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч патлумачыў «Радыё Рацыя», чаму апошнім часам умацоўваўся беларускі рубель і што будзе з нацыянальнай валютай далей:

- Я бачу, што апошнім часам даляр зніжаўся не толькі ў дачыненні да беларускага рубля, але і да еўра, і нават украінская грыўня ўмацавалася ў дачыненні да амэрыканскай валюты. Таму гэтая тэндэнцыя не толькі беларускай нацыянальнай валюты. А ў Беларусі шмат чыннікаў, якія ўплываюць на гэтую сітуацыю. І галоўнае тут - пагаршэнне стану эканомікі. Зніжаюцца рэальныя заробкі і пенсіі людзей, павялічваюцца выдаткі, падаюць інвестыцыі... У бізнэсу і насельніцтва няма грошай на куплю валюты. Калі раней тыя, хто меў магчымасць ашчаджаць, пераводзіў рублі ў валюту, то цяпер сітуацыя такая, што і змяняць няма чаго. У бізнэсу зніжаюцца даходы, а пра людзей і наогул няма чаго казаць.

- Сёння рубель крыху здаў пазіцыі, але што будзе з нацыянальнай валютай далей?

- Улічваючы, што цяпер ідзе сяўба, на яе будуць выдадзеныя значныя сродкі ў беларускіх рублях. Таму, мяркую, чакаць далейшага ўмацавання беларускага рубля не варта.

- Аднак шмат якія аналітыкі наўпрост звязваюць фармаванне курсу беларускага рубля з тым, як мяняецца кошт нафты. Расце кошт нафты - ўмацоўваецца рубель…

- Безумоўна, ускосная сувязь тут ёсць. Але я больш веру таму, што заяўляе Нацыянальны банк. А ён заяўляе, што ў нас курс валюты вызначаецца попытам і прапановай. Гэта значыць, што сёння падае попыт на даляры. А чаму ён упаў, я ўжо распавёў. Праз крызіс у эканоміцы і падзенне даходаў грошай шмат у каго стае толькі на падтрыманне статус-кво, а не для таго, каб купляць валюту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках