24 красавiка 2024, Серада, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк ЕЗ адмовіцца ад выпуску банкнот €500

2
Цэнтрабанк ЕЗ адмовіцца ад выпуску банкнот €500
ФОТА: DPA

Пастанова прынятая праз боязі, што зламыснікі актыўна выкарыстоўваюць буйныя банкноты.

Рада Еўрапейскага цэнтральнага банка перастане друкаваць банкноты наміналам €500 у канцы 2018 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба еўрапейскага рэгулятара.

Пастанова прынятая праз боязь, што зламыснікі актыўна выкарыстоўваюць буйныя банкноты для адмывання "брудных" грошай і нават для фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

Пасля завяршэння выпуску банкнот гэтага наміналу купюры, якія яшчэ будуць у абароце, застануцца сапраўднымі.

Паводле статыстыкі, банкноты €500 складаюць толькі 3% ад агульнай колькасці банкнот. Апошні раз іх друкавалі ў 2014 годзе.

Раней з'явілася інфармацыя пра тое, што ЕЦБ пачаў забіраць з абарачэння купюры наміналам €500.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках