19 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў пагалоскі пра аварыю на Астравецкай АЭС

11
Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў пагалоскі пра аварыю на Астравецкай АЭС
Лінас Лінкявічус

У Беларусь неабходна накіраваць міжнародных экспэртаў.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сцвярджае, што інфармацыя аб магчымым інцыдэнце на Астравецкай атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Беларусі, сведчыць аб тым, што без удзелу міжнародных экспэртаў абысціся не атрымаецца.

«Такія ці то пагалоскі, ці то падзеі, што магчыма сапраўды мелі месца, яшчэ раз указваюць, што без удзелу міжнародных інстытутаў абысціся не атрымаецца, бо спадзявацца толькі на словы саміх беларусаў нельга», - у чацвер адзначыў міністр у інтэрв'ю радыёстанцыі LRT.

У Беларусі на Астравецкай атамнай электрастанцыі (ААЭС), якая будуецца непадалёк ад мяжы з Літвой, у сярэдзіне красавіка абвалілася частка апорнай канструкцыі будучага будынка кантролю ядзернай бяспекі.

Пра гэта тэлеканалу «Белсат» паведаміў працаўнік з адной Пінскай арганізацыі, што ўдзельнічае ў будаўніцтве ААЭС. З яго слоў, гэта не першы інцыдэнт, але адказнасць за іх пакуль ні на каго не ўскладзеная.

Літва вельмі крытычна ставіцца да Астравецкай атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Беларусі ўсяго за 20 км ад мяжы з Літвой і за 50 км ад Вільні. Менск адкідае прэтэнзіі Літвы, сцвярджаючы, што на АЭС будуць забяспечаны высокія стандарты бяспекі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках