24 красавiка 2024, Серада, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: У невыкананні менскіх пагадненняў вінаватая Расея

3
Вітольд Вашчыкоўскі: У невыкананні менскіх пагадненняў вінаватая Расея
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА З САЙТА POLSKIERADIO.PL

Украіна не можа быць вінаватай у невыкананні менскіх пагадненняў.

«Украіна не можа быць вінаватай у невыкананні менскіх пагадненняў. Таму галоўная віна ляжыць на расейскім баку. Расея ж не выходзіць з Данбаса, Расея не перастае страляць на Данбасе, Расея не сыходзіць з Крыма, нават наадварот, чым далей, тым усё больш расейскіх узбраенняў завозіцца ў Крым. Таму галоўная віна ляжыць на Расеі. Але былі і заклікі да Украіны, каб краіна рабіла ўсё магчымае ў правядзенні рэформаў», - сказаў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 4 траўня ў інтэрв'ю Радыё Свабода пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай чацвёркі і краін «Усходняга партнёрства» ў Празе.

Украіна і Захад неаднаразова заклікалі Расею спыніць дэстабілізацыю на Данбасе і ў Крыме. Супраць Масквы ўвялі санкцыі за анэксію Крыма і падтрымку баевікоў на ўсходзе Украіны.

Менскія пагадненні, сярод іншага, прадугледжваюць вывядзенне ўсіх замежных фармаванняў, вайсковай тэхнікі з тэрыторыі Украіны і перадачы Кіеву поўнага кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой на Данбасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках