28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотніка «Правага сектара» Аватарава асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму

8
Добраахвотніка «Правага сектара» Аватарава асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму
Тарас Аватараў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Суд Фрунзенскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым у незаконных дзеяннях са зброяй і правозе праз мяжу выбуховага прыстасавання.

Напярэдадні ў судовых спрэчках пракурор Аляксандр Мірончык прасіў суд пакараць Тараса Аватарава зняволеннем на 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці. Адвакат Крысціна Марчук прасіла суд апраўдаць Аватарава, бо не ўважае, што яго віна ў судзе была даведзена.

Пасля прысуду Аватараў спрабаваў зрабіць заяву. Ён паспеў толькі сказаць, што супрацоўнікі Следчага камітэта парушалі яго правы, але не скончыў фразу, бо міліцыянты запатрабавалі «ачысціць залю». На пытанне «Радыё Свабода», ці будзе ён абскарджваць прысуд, Тарас Аватараў крыкнуў: «Вядома».

Жыхар Наваполацка Тарас Аватараў быў затрыманы 26 лістапада 2015 года на менскім чыгуначным вакзале. У Аватарава міліцыянты забралі самаробную гранату, сігнальны пісталет Макарава, бронекамізэльку, пасведчанне добраахвотніка «Правага сектара» з Украіны.

Аватараў на судзе казаў, што здаў выбуховае прыстасаванне міліцыі добраахвотна, а знайшоў гранату на сваіх рэчах у аўтамабілі, якім прыехаў у Гомель з Украіны.

На працэсе Тарас Аватараў неаднаразова называў сябе ваеннапалонным, а віну прызнаваў часткова, толькі ў незаконных дзеяннях з выбуховым прыстасаваннем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках