25 красавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве ў сацыял-дэмакрата Максіма Кавалёва прайшоў ператрус

2
У Магілёве ў сацыял-дэмакрата Максіма Кавалёва прайшоў ператрус
Максім Кавалёў

Ператрус у кватэры актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) быў санкцыянаваны пракурорам.

4 красавіка а 17 гадзіне кватэру актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Максіма Кавалёва з санкцыяй пракурора на ператрус наведалі двое міліцыянтаў.

На той момант там знаходзіўся толькі сябра Максіма Дзяніс Сідзін.

Ператрус працягваўся паўтары гадзіны. Міліцыянты нічога падазронага не знайшлі і сышлі. Вось што распавёў «Еўрарадыё» Дзяніс Сідзін:

«Былі два ператрусы. Адзін адбыўся два тыдні таму. Тады яны прыйшлі без дакументаў і забралі мой ноўтбук. Абяцалі аддаць праз два месяцы, але дагэтуль не вярнулі. На другі ператрус яны прыйшлі з дакументамі, але нічога не забралі».

Паміж ператрусамі Дзяніса Сідзіна выклікалі ў міліцыю, але ніякіх дакументаў падпісваць не давалі. Да сакавіка Максім Кавалёў уваходзіў у склад Цэнтральнага Камітэта БСДП (Грамада). Кавалёў і Сідзін звязваюць ператрус і ўвага з боку міліцыянтаў у першую чаргу са сваёй палітычнай актыўнасцю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках