24 красавiка 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты БХД перадалі ў Саўмін і Мінэканомікі сімвалічныя пустыя партманэты

1
Актывісты БХД перадалі ў Саўмін і Мінэканомікі сімвалічныя пустыя партманэты

Пусты партманэт - гэта сімвал таго, што грошай у народу цяпер няма.

Прадстаўнікі аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі і Марына Хоміч 5 траўня перадалі ў Савет міністраў і Міністэрства эканомікі для кіраўнікоў гэтых дзяржорганаў сімвалічныя пустыя партманэты.

«Пусты партманэт - гэта сімвал таго, што грошай у народу цяпер няма. А ў міністраў грошай шмат, напэўна, у адзін партманэт яны ўсе не змяшчаюцца. Мы ім падарылі яшчэ адзін», - паведаміў БелаПАН Рымашэўскі.

Акрамя партманэтаў, у аддзелы па зваротах грамадзян Мінэканомікі і Саўміна перададзены калектыўны зварот і канцэпцыя мадэрнізацыі эканамічнай сістэмы Беларусі, распрацаваная з удзелам незалежных экспэртаў, у тым ліку былога кіраўніка Нацбанку Станіслава Багданкевіча. Гэтыя дакументы поштай будуць таксама накіраваныя ў адміністрацыю Лукашэнкі, Міністэрства фінансаў і Нацыянальны банк.

У звароце адзначаецца, што эканоміка Беларусі «ўвайшла ў вострую фазу зацяжнога сацыяльна-эканамічнага крызісу, ахвярамі якога ў першую чаргу становяцца беларускія сем'і, якія не бачаць перспектыў у заўтрашнім дні».

Актывісты БХД патрабуюць ад урада распрацоўкі комплекснай праграмы эканамічных пераўтварэнняў, у якой былі б прадугледжаныя: стварэнне нармальных прававых умоў для прадпрымальнікаў, стварэнне новых працоўных месцаў, захады ў супрацьдзеянні чыноўніцкаму і судзейскаму самавольству і іншае.

За перамяшчэннем прадстаўнікоў БХД ад Міністэрства эканомікі да дома ўрада сачылі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, ведучы відэазапіс падзей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках