25 красавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявону Вольскаму ўручаць Freemuse Award на сцэне «Еўравізіі»

12
Лявону Вольскаму ўручаць Freemuse Award на сцэне «Еўравізіі»
Лявон Вольскі
ФОТА: BUDZMA.ORG

Уручэнне прэстыжнай міжнароднай прэміі беларускаму музыку адбудзецца на вялікай сцэне ў Eurovision Village, падчас правядзення конкурсу «Еўравізія-2016».

У нядзелю, 8 траўня Лявон Вольскі афіцыйна атрымае Freemuse Award за сваю дзейнасць на карысць свабоды музычнага выражэння.

За некалькі дзён да ўручэння арганізатары прэміі распаўсюдзілі інфармацыю, што ўрачыстасць пройдзе на тэрыторыі міжнароднага конкурсу «Еўравізія», на вялікай сцэне Eurovision Village, што месціцца ў парку Кунгстрэдгордэн у Стакгольме, піша tuzin.fm.

У паведамленні адзначаецца, што Беларусь на гэтым конкурсе будзе прэзентаваць Ivan, абраны ў нацыянальны фінал беларускай дзяржаўнай тэлевізіяй, у эфіры якой забаронена паказваць Вольскага і іншых музыкаў, што крытыкуюць рэжым.

Разам з Лявонам на сцэну выйдзе папярэдні ўладальнік Freemuse Award Рамі Эсам, якога называюць «спеваком егіпецкай рэвалюцыі».

Беларускі выканаўца таксама возьме ўдзел у дыскусіі на тэму музыкі і правоў чалавека, якая пройдзе напярэдадні цырымоніі ўручэння.

З нагоды прысуджэння прэміі Лявону Вольскаму на сайце арганізацыі Freemuse з'явіўся артыкул «Свабодны чалавек у несвабоднай краіне» аўтарства Інга Петца, які знаёміць англамоўную публіку з творчасцю лідараў гуртоў «Мроя», N.R.M., ZET, «Крамбамбуля».

Дарэчы, у 2009 годзе Лявон прадэманстраваў кліп на сваю жартаўлівую песню пра Еўравізію:

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках