24 красавiка 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале можа запрацаваць у гэтым годзе

Бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале можа запрацаваць у гэтым годзе
Фота: grodnonews.by

У найбліжэйшы час бязвізавы рэжым плануецца ўвесці ў Гарадзенскай вобласці на памежным пераходзе «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале.

Бязвізавы рэжым для турыстаў на Аўгустоўскім канале плануецца ўвесці да канца гэтага года, паведамляе БелТА.

«Мы працуем над гэтым пытаннем. Ідзе юрыдычная працэдура распрацоўкі дакумента. Я думаю, што ўжо ў гэтым годзе пастанова ва ўвядзенні бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале будзе прынятая. Гэта пазіцыя кіраўніцтва краіны ў пытаннях, звязаных з бязвізавым рэжымам, абменам спартовымі і турыстычнымі дэлегацыямі», - адзначыў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

Ён дадаў, што Мінспорту распрацоўвае гадавы план міжнародных спаборніцтваў, удзельнікам якіх амбасады выдаюць візы без збірання падаткаў. Такі падыход будзе ўжывацца і для турыстычных падзей. Са словаў міністра, у якасці эксперыменту без падаткаў візы былі аформленыя для ўдзельнікаў міжнароднага злёту караванераў, які 7-10 траўня пройдзе ў Крупскім раёне.

«Бязвізавы рэжым спрыяе прытоку турыстаў у нашу краіну. Гэтую працу мы будзем прадаўжаць. Трэба выпрацаваць комплексны падыход: уводзіць яго на тураб'ектах і рабіць акцэнт на падзейным турызме», - мяркуе Аляксандр Шамко.

Бязвізавы рэжым у 2015 годзе быў уведзены на тэрыторыі Белавежскай пушчы. У найбліжэйшы час яго плануецца ўкараніць у Гарадзенскай вобласці на памежным пераходзе «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках