7 траўня 2024, aўторак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку на баявое дзяжурства заступілі расейскія ЗРК С-300

7
У Полацку на баявое дзяжурства заступілі расейскія ЗРК С-300
Фота: AP

Мінабароны Беларусі адрапартавала аб удасканаленні Адзінай у РФ рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

На баявое дзяжурства ў ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветранай прасторы заступіў 5 траўня зенітны ракетны дывізіён 377-га зенітнага ракетнага палка (Полацк), на ўзбраенне якога паступіў зенітны ракетны комплекс С-300.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

"З мэтай далейшага развіцця і ўдасканалення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны ў рамках вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй у ВПС і войскі СПА нашай краіны былі пастаўленыя зенітныя ракетныя комплексы С-300, два з якіх прызначаныя для гэтай вайсковай часткі", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Заступленню на баявое дзяжурства папярэднічаў комплекс мерапрыемстваў. Так, на базе Вайсковай акадэміі Беларусі паэтапнае перанавучанне прайшлі вайскоўцы, якім трэба будзе эксплуатаваць ЗРК. Іспытам для іх стаў паспяхова выкананы баявы пуск ракет на расейскім палігоне Тэлемба. Далей былі праведзеныя мерапрыемствы для абсталявання пазіцыі для С-300, праведзены прыём тэхнікі і комплекс стыковачных і праверачных работ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках