20 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія мытнікі знайшлі ў цягніку з Беларусі цыгарэты на 300 тысяч еўраў

9
Літоўскія мытнікі знайшлі ў цягніку з Беларусі цыгарэты на 300 тысяч еўраў

У адным з вагонаў была збудаваная падвойная драўляная сцяна, а за ёй схаваныя 233 скрынкі з цыгарэтамі.

25 красавіка 2016 на чыгуначны літоўскі разгрузны пункт Vaidotai прыбыў грузавы цягнік з Беларусі. Вагоны былі пустыя, тое ж самае вынікала з суправаджальных дакументаў. Але падчас праверкі выявілася, што ў адным з вагонаў была збудаваная падвойная драўляная сцяна, а за ёй схаваныя 233 скрынкі з цыгарэтамі маркі «Фэст», вытворчасці Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі, піша 015.by.

Рынкавы кошт канфіскаванай кантрабанды ацэньваецца літоўцамі на 300 тысяч еўраў. Груз відавочна крыху не дайшоў да адрасата, бо кантрабанда была выяўленая не на мяжы, а ў самым цэнтры Літвы - пункт Vaidotai размешчаны каля Вільні.

Раней 20 красавіка 2016 ужо на мяжы з Польшчай у Тэрэспалі таксама ў таварным цягніку пад колатым бярвеннем былі знойдзеныя 8,7 тысяч пачак беларускіх цыгарэт. А яшчэ раней у пачатку сакавіка 2016 у тым жа Тэрэспалі і таксама ў вагонах з дрэвам была выяўленая больш буйная партыя. Рынкавы кошт канфіскаваных цыгарэт у Тэрэспалі дзесьці 110 тысяч еўраў.

Кантрабанда цыгарэт цягнікамі - гэта менш рызыкоўная, з пазіцыі выкрывання кантрабандыста, схема, бо як правіла самі «прадпрымальнікі» не ўдзельнічаюць у перавозцы тавару праз мяжу. Але, у той жа час, значна больш маштабная, у параўнанні з кантрабандай аўтамабілямі і тым больш звычайным пераносам цыгарэт праз мяжу на целе. Колькасці, якія фігуруюць толькі ў канфіскаваных партыях цыгарэт з Беларусі, указваюць, што ў гэтым замешаныя не простыя людзі. Але высветліць іх асобы не ўдаецца ўжо цягам многіх гадоў. Аналагічна і ў апошніх апісаных выпадках вінаватыя засталіся не вядомымі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках